Есть хорошие новости?:
Делитесь
Мозырь » интересности » Интересные статьи » Мілінкевіч заспяваў

Мілінкевіч заспяваў

26 декабрь 2006, Вторник
4 684
0

Мілінкевіч заспяваў


фотоЛідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч нечакана для ўсіх заспяваў. Гэта адбылося падчас запісу каляднай праграмы на радыё Рацыя. Пра песню, якую палітык праспяваў разам з салісткай Indiga Русяй, і свае далейшыя музычныя планы ён распавёў карэспандэнту “Салідарнасці”.

— Руся прыйшла да мяне, каб зрабіць перадачу, — расказвае Аляксандр Мілінкевіч. — Яна сама прапанавала выканаць разам калядную песню “Го-го, каза”, і я згадзіўся. Я ўвогуле вельмі люблю спяваць. Часта гэта раблю, праўда, толькі для сябе. Спецыяльнай адукацыі не маю, але ў маладосці часта спяваў пад гітару, седзячы каля вогнішча.

Тое, што лідэр дэмакратычных сіл адразу ж адгукнецца на прапанову аб сумесных спевах, аказалася неспадзяванкай нават для самой Русі. “Я і не чакала, што спадар Аляксандр пагодзіцца разам са мной праспяваць, і для мяне стала прыемным сюрпрызам тое, што ён такі просты і душэўны чалавек, — адзначыла яна ў размове з карэспандэнтам "Тузіна Гітоў". — І голас у яго добры! Можна нават падумаць пра сумесныя спевы Мілінкевіча з беларускімі артыстамі”.

Пакуль “Го-го, каза” — адзіная песня ў ягоным рэпертуары, але Мілінкевіч не выключае, што ў хуткім часе могуць з’явіцца і іншыя.

— Калі мне паступяць такія прапановы ад беларускіх музыкантаў, я з задавальненнем іх прыму. Чаму б не? — адзначае ён. — Галоўнае, каб музыканты былі не супраць. А я дык заўсёды згодны.

І ўсё ж сольную кар’еру спевака Мілінкевіч пачынаць пакуль не збіраецца. “Кожны павінен займацца сваёй справай”, — адзначае палітык.

Анастасія Зелянкова
Обсудить
Добавить комментарий
Комментарии (0)
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Партнеры