Есть хорошие новости?:
Делитесь
Мозырь » Новости » Новости политики » Гайдукевіча “сышлі” з пасады спецпрадстаўніка ў Еўропе

Гайдукевіча “сышлі” з пасады спецпрадстаўніка ў Еўропе

14 сентябрь 2007, Пятница
3 349
0
фотоПалітыку паведамілі пра гэта ўчора ўвечары, калі той збіраўся ў службовую камандзіроўку.

Сяргей Гайдукевіч: Я на гэтай пасадзе больш не працую, у штатах Міністэрства замежных справаў яе ўжо няма. Я ведаў, што так будзе. Пасада спецыяльнага прадстаўніка па сувязях з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі згубіла сваю актуальнасць. Усе задачы, якія стаялі менавіта ў гэтым статусе, былі зробленыя.

Напярэдадні Еўрарадыё даведалася, што ў чацвер Сяргей Гайдукевіч збіраўся ехаць у Японію ў якасці спецпрадстаўніка ў Еўропе. Але ўжо сёння вядома, што калі ён туды і паедзе, то ўжо ў іншай якасці.

Цікава, што некалькі дзён таму ў інтэрв’ю “БелГазете” палітык заявіў, што з задавальненнем перадаў бы сваю працу Міністэрству замежных справаў:

“Я быў бы вельмі рады гэтаму, вядома, для лідэра партыі, дэпутата праца, якой я займаюся, вельмі важнае іміджавае пытанне. Зняваг на свой адрас прачытаў дастаткова і вельмі ім рады. Значыць, пацэліў у кропку”.

Атрымоўваецца, што ў нейкім сэнсе гэтую падзею можна лічыць адстаўкай па ўласным жаданні. Прынамсі, у наступны раз Гайдукевіч будзе больш асцярожным у сваіх заявах.

Але ж заўважна і іншае. Не ведаем, наколькі эфектыўнай была праца Гайдукевіча як спецпрадстаўніка у Еўропе, аднак як палітык ён выкарыстоўваў сваю пасаду напоўніцу. Апошнім часам Гайдукевіч стаў вельмі папулярным палітыкам сярод журналістаў. Тыя нават “сваталі” яго ў прэм’ер-міністры, калі прайшлі чуткі пра магчымую адстаўку Сідорскага. Калі Гайдукевіч быў кандыдатам у прэзідэнты, журналісты “заўважалі” яго меней. Магчыма, гэта таксама стала адной з прычынаў адстаўкі.

Пасля адстаўкі спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва менавіта Гайдукевіч заявіў, што хоча балатавацца ў спікеры. На пытанне Еўрарадыё, ці магла гэтая заява стаць прычынай адстаўкі, Гайдукевіч рассмяяўся і сказаў: “Без каментароў”.

Тым часам у прэс-службе Міністэрства замежных справаў нам гэтую інфармацыю ні пацвердзілі, ні абверглі, сказаўшы, што правяраюць гэтыя звесткі.




Источник: news.tut.by
Обсудить
Добавить комментарий
Комментарии (0)
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Партнеры