Есть хорошие новости?:
Делитесь
Мозырь » Новости » Новости экономики » Сярэднi даход беларуса — Br713,4 тысячы ў месяц

Сярэднi даход беларуса — Br713,4 тысячы ў месяц

24 август 2009, Понедельник
2 253
0
Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, сёлета за першае паўгоддзе рэальныя даходы насельнiцтва (з улiкам росту цэнаў) узраслi на 3,5 працэнта.

За гэты час сярэднi даход беларуса склаў 713,4 тысячы рублёў у месяц. Гэта на 18,8% больш, чым за такi ж перыяд летась. Калi ж улiчваць рост цэнаў, то павышэнне складае 3,7%. Самыя вялiкiя даходы па-ранейшаму ў жыхароў сталiцы — 1,17 мiльёна рублёў у месяц (летась за студзень—чэрвень выходзiла 945 тыс. руб.). У Брэсцкай вобласцi гэты паказчык склаў 587,2 тыс. руб. (супраць 493,9 тыс.), у Вiцебскай — 616,7 тыс. руб. (517,1 тыс.), Гомельскай — 560 тыс. руб. (494,9 тыс.), Гродзенскай — 636,7 тыс. руб. (562 тыс.), Мiнскай — 637,9 тыс. руб. (548,4 тыс.), Магiлёўскай — 594,6 тыс. руб. (518,8 тыс.).

У агульным аб'ёме зменшылася ўдзельная вага заработнай платы i трансфераў (пенсiй, дапамог i г.д.), а вось даходы ад уласнасцi, паступленнi ад продажу прадукцыi з уласных падворкаў, а таксама прадпрымальнiцкай i iншай дзейнасцi, што прыносiць даход, наадварот, узраслi. Цяпер на долю заробкаў прыпадае 56,3% (летась за шэсць месяцаў — 57,5%), трансфераў — 20,4% (20,9%). Даходы ад уласнасцi ў сярэднiм прыносяць 2,7 % даходаў насельнiцтва (1,9%), на долю iншых даходаў прыпадае 20,6% (19,7%).

Сёлета ў першым паўгоддзi 78,4 працэнта сваiх даходаў насельнiцтва накiравала на набыццё тавараў i аплату паслуг. Гэтыя выдаткi склалi адпаведна 437,4 тыс. i 118,4 тыс. рублёў штомесячна.

Обсудить
Добавить комментарий
Комментарии (0)
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Партнеры