Есть хорошие новости?:
Делитесь
Мозырь » Новости » Новости экономики » Швецыя павялічыць дапамогу Беларусі

Швецыя павялічыць дапамогу Беларусі

24 август 2009, Понедельник
4 808
0
Швэцыя павялічыць дапамогу Беларусі пры скарачэньні падтрымкі ў іншых рэгіёнах. Пра гэта паведамілі ў Швэдзкім агенцтве міжнароднага разьвіцьця (SIDA).

Паводле SIDA, дапамога замежным рэгіёнам на мэты разьвіцьця зьнізіцца з-за эканамічнага крызісу ў цэлым на 15%.

У прыватнасьці, размова ідзе пра Паўднёвую Амэрыку — такія краіны, як Нікарагуа і Гандурас. Што да фінансавай падтрымкі афрыканскім краінам, то яна застанецца прыкладна ў ранейшых межах.

Адначасна Швэцыя мае намер шырэй падтрымліваць усходнеэўрапейскіх суседзяў — Беларусь ды Сэрбію.

Традыцыйна памер фінансавай дапамогі замежным краінам на мэты разьвіцьця складае ў краіне 1% ад унутранага валавога прадукту.

Нагадаем, што Швэцыя была сярод ініцыятараў далучэньня Беларусі да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”. Гэтая праграма, паводле швэдзкіх дыпляматаў, — адзін з важных прыярытэтаў для краіны на час яе цяперашняга старшынства ў ЭЗ.

Як заявіў сёлета ў ліпені швэдзкі міністар замежных спраў Карл Більт, Швэцыя і ЭЗ гатовыя падтрымліваць Беларусь, калі тая “прадэманструе сур'ёзны рух у кірунку дэмакратыі і фундамэнтальных свабодаў”.Паводле Більта, “беларускія ўлады могуць і ў прынцыпе павінны зрабіць больш для ўмацаваньня стасункаў з ЭЗ”, аднак пакуль сытуацыя ў краіне “не адпавядае чаканьням”.

Обсудить
Добавить комментарий
Комментарии (0)
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Партнеры